Top.Mail.Ru

Лукашэнка знакодзіцца ў Санкт-Пецярбургу, дзе 21-22 снежня прымае ўдзел у самітах ЕАЭС і СНД

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21-22 снежня прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю для ўдзелу ў самітах Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мерапрыемствы адбудуцца ў горадзе Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Аляксандр Лукашэнка 21 снежня прымае ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага саюза, якое пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. У парадак дня ўключаны два дзясяткі пытанняў. Кіраўнікі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза абмяркуюць фарміраванне агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў, асноўныя кірункі міжнароднай дзейнасці на будучы год, падыходы да развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі ЕАЭС і шэраг іншых пытанняў.

Запланавана сустрэча Прэзідэнта Беларусі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Традыцыйная нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД адбудзецца 22 снежня. Яны ацэняць перспектывы інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама падвядуць вынікі адыходзячага года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю