Top.Mail.Ru
135

Літоўцы шакіраваныя зімовымі рахункамі: 500—700 еўра за ацяпленне кватэры

Студзеньскія маразы і адмена льготнага ПДВ прывялі да таго, што студзеньскія рахункі за ацяпленне ў Літве значна выраслі, ударыўшы па самых уразлівых слаях насельніцтва, перадае БелТА.



У прыклад прыводзіцца пенсіянерка з Тракайскага раёна Літвы, якая атрымала рахунак за ацяпленне ў 526 еўра, яе суседзям за трохпакаёвую кватэру прыйшоў кошт блізу 700 еўра.

Як пішуць СМІ, улады прызнаюць, што падобныя рахункі атрымалі жыхары і іншых літоўскіх населеных пунктаў.

Сярод прычын такіх пацяжэлых жыровак называюць моцныя халады, рост цэн на паліва (да +40 %), павышэнне ПДВ і дамы без рэнавацыі. Мясцовыя ўлады адзначаюць, што адзіны рэальны выхад — рэнавацыя, якая можа скараціць выдаткі на ацяпленне ўдвая.

Раней прэзідэнт Літоўскай асацыяцыі пастаўшчыкоў цеплазабеспячэння Валдас Лукашавічус заяўляў, што ў Літве з-за моцных маразоў і адмены льгот па ПДВ студзеньскія рахункі за ацяпленне выраслі на 85-95 % у параўнанні са снежнем мінулага года. Ён адзначаў, што студзень 2026-га стаў «вельмі неспрыяльным месяцам». Ён таксама казаў, што канчатковая сума рахункаў таксама залежыць ад стану будынка, у жыхароў старых дамоў без рэнавацыі рахунак за ацяпленне можа быць значна большы.

Міністр навакольнага асяроддзя Літвы Кастыціс Журомскас нядаўна заяўляў, што краіне не хапае 25 млрд еўра на рамонт шматкватэрных дамоў. Ён адзначаў, што гэта велізарная сума, але ў дзяржавы «ёсць іншыя прыярытэты». У Літве каля 35 тыс. старых дамоў, якім неабходны рамонт.

Прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругіненэ, каменціруючы рэзкі рост рахункаў за ацяпленне ў краіне ў студзені, сказала, што ніхто не чакаў такога халоднага зімовага надвор’я.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю