Як расказалі ў ведамстве, ваеннаслужачыя Лідскага пагранатрада на працягу некалькіх гадзін 3 верасня затрымалі двух грамадзян Беларусі, якія незаконна захоўвалі беспілотнікі.
Ва ўзаемадзеянні з гродзенскімі пагранічнікамі пры сілавой падтрымцы АМАП УУС Гродзенскага аблвыканкама ў Воранаўскім раёне быў праведзены агляд двух прыватных дамоў і прылеглай тэрыторыі. У выніку выяўлены і канфіскаваны беспілотныя лятальныя апараты ўласнай вытворчасці, 2 пульты дыстанцыйнага кіравання, 20 акумулятарных батарэй, 2 зарадныя станцыі, 11 GPS-трэкераў, камплектуючыя да БПЛА і планшэтны камп’ютар.
У дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс па ч. 1 арт. 24.19 КаАП Беларусі (парушэнне памежнага рэжыму) — ім пагражае штраф да 50 базавых велічынь. Праводзіцца далейшае разбіральніцтва.