Прэм’ер-міністр, старшыня Дзяржаўнага Адміністрацыйнага савета Рэспублікі Саюз М’янма Мін Аун Хлайн прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь, перадае БелТА.
Лідара М’янмы ў аэрапорце сустрэў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.
Перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Мін Аўн Хлайнам пройдуць 7 сакавіка ў Палацы Незалежнасці ў вузкім і пашыраным складах. Лідары краін абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах, вызначаць планы на будучыню. У тым ліку размова пойдзе аб сумеснай працы ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы і навуковай сферы.
Чакаецца, што па выніках перагавораў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў.
Фота БелТА