Ігар Петрышэнка адзначыў, што на парадку дня пасяджэння Савета пастаянных прадстаўнікоў сёння восем пытанняў, першым з якіх стала работа Савета па турызме за апошнія пяць гадоў. «Тэмпы росту турыстычнай галіны ў СНД дэманструюць устойлівую станоўчую дынаміку — у два-тры разы вышэй, чым сусветныя тэмпы росту сферы турызму. І тут драйверам з’яўляецца ўнутраны турызм у краінах СНД», — дадаў ён.
Першы намеснік генеральнага сакратара СНД падкрэсліў, што больш актыўна турызм развіваецца ў Беларусі, Азербайджане, Расіі, Узбекістане, Кыргызстане. Намячаецца значны рост у Казахстане. «Таму ў СНД вельмі важна развіваць сферу турызму. Яна шматпрофільная, і мае не толькі сацыяльна-гуманітарны, але ў большай ступені эканамічны складнік. У нас ёсць планы, каб ва ўнутраным валавым прадукце сфера турызму складала больш за 4-5 %. Гэта сур’ёзныя задачы, якія сфера турызму ў рамках СНД павінна вырашаць», — сказаў Ігар Петрышэнка.
Ён адзначыў, што актыўна развіваюцца не толькі віды турызму, але і камфортнае размяшчэнне, лагістыка, транспартны складнік, грамадскае харчаванне, сфера баўлення вольнага часу. «Ужо падрыхтаваны адпаведны праект заявы кіраўнікоў урадаў, дзе будуць намечаны далейшыя задачы Савета па турызме. Заява змяшчае інфармацыю аб тым, як развіваць у тым ліку ўнутраны турызм у СНД з пункту гледжання камфорту перамяшчэння, размяшчэння ў нашых краінах, — сказаў Ігар Петрышэнка. — Акрамя таго, у нас ёсць маладзёжная, культурная, спартыўная сталіцы, але не хапала турыстычнай сталіцы, таму і такая прапанова падрыхтаваная».
Паводле яго слоў, Беларусь вылучыла ініцыятыву першай турыстычнай сталіцай СНД вызначыць Ліду. «Мы таксама плануем штогод аб’яўляць адпаведныя тэматычныя гады турыстычнай сферы — экалагічны, прамысловы, аздараўленчы турызм», — дадаў Ігар Петрышэнка.