Top.Mail.Ru

Лічбавы гарызонт сталіцы: як вонкавая рэклама змяняе аблічча Мінска

Мінск імкліва змяняецца, і гаворка ідзе не толькі пра новыя будынкі ці адрамантаваныя магістралі. Гарадская прастора напаўняецца сучаснымі рэкламнымі носьбітамі, якія робяцца неад’емнай часткай архітэктурнага ландшафту. Лічбавыя экраны, лайтпостары ў падземных пераходах, метро і нават рэклама ў ліфтах — рынак вонкавай рэкламы ў сталіцы перажывае этап актыўнага маштабіравання, ідучы насустрач запытам бізнесу і сусветных трэндаў.


Як адзначыла дырэктар камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскрэклама» Таццяна Каліціна, на сённяшні дзень у сталіцы ўстаноўлена 96 экранаў і 61 канструкцыя. Хутка з’явяцца яшчэ 24 лайт-постары. З улікам вопыту выкарыстання даных рэкламных аб’ектаў былі вызначаны найбольш рэйтынгавыя пункты і месцы, якія цудоўна выконваюць ролю ўпрыгажэння горада на пэўныя святы. Рэкламныя канструкцыі павінны прыносіць матэрыяльную выгаду. Таму з улікам дэталёвай прапрацоўкі гэтых пытанняў і вызначэння рэйтынгавых месцаў у Мінску ўстановяць яшчэ дзесяць экранаў. 

«На сённяшні дзень мы імкнёмся да таго, каб заняць лідзіруючыя пазіцыі на рынку вонкавай рэкламы ў Мінску. Плануем выйсці як на вонкавую рэкламу, так і на рэкламу, якая не рэгулюецца заканадаўствам аб вонкавай рэкламе, — гэта рэкламная візуалізацыя ў метрапалітэне, грамадскім транспарце і іншых гандлёвых цэнтрах», — адзначыла Таццяна Каліціна.

Па словах спецыяліста, размяшчэнне рэкламы ў падземных пераходах, у тым ліку метро рэгулюецца заканадаўствам аб вонкавай рэкламе. Адпаведна, ніша, якая з’явілася з уводам новых станцый метро, свабодная. Ужо распрацавана і знаходзіцца на завяршальным этапе канцэпцыя па размяшчэнні там рэкламных канструкцый і адпаведна ў планах — яе рэалізацыя. 

Надзея ЗУЕВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю