Top.Mail.Ru
170

Лічбавая Беларусь. Якія задачы плануецца вырашыць за наступныя пяць гадоў?

Урадам зацверджана дзяржаўная праграма "Лічбавая Беларусь" на 2026-2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.

Дзяржпраграма распрацавана ў мэтах фарміравання айчыннай экасістэмы лічбавых рашэнняў для насельніцтва, бізнесу і дзяржавы, заснаваных на сучаснай сістэме і інфраструктуры кіравання данымі.

Яна ўключае такія падпраграмы, як «Эканоміка даных», «Лічбавая дзяржава», «Лічбавы суверэнітэт».

Будуць вырашаны наступныя задачы: прадастаўленне паслуг сувязі, якія адпавядаюць патрабаванням новых эканамічных фарматаў і стандартаў якасці жыцця; павышэнне якасці даных дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў; укараненне прыкладных лічбавых рашэнняў для дзяржавы, грамадзян і бізнесу, у тым ліку з прымяненнем штучнага інтэлекту; устанаўленне новай якасці партнёрскіх адносін «дзяржава — грамадства»; фарміраванне імпартанезалежнай экасістэмы праграмнага забеспячэння.

Дзяржаўная праграма ўключае 21 мерапрыемства, на рэалізацыю якіх плануецца накіраваць Br1,08 млрд.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю