Фестываль пачаўся з малебна св. Паўліну Міласціваму, які лічыцца нябесным апекуном званароў, а таксама прыкладам спагадлівасці і чалавекалюбства да ўсіх, хто мае патрэбу.
Асноўнымі ўдзельнікамі фэсту сталі вучні і выпускнікі аддзялення звону Мінскага духоўнага вучылішча, якое працуе пры храме іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць». Прыхільнікі кананічнага праваслаўнага звону парадавалі слухачоў-гледачоў музыкай нябесаў.
Званары свае выхады чаргавалі з выступленнямі ансамбль цымбалістаў МДМУ імя М. І. Глінкі — заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь «Залатая Струна» (мастацкі кіраўнік Ганна Станіславаўна Палесава), а таксама народнага хору з гэтага ж каледжа «Бліскавіца» (мастацкі кіраўнік Ганна Барысаўна Мілавідава).
Пасля выступленняў маладыя, таленавітыя і прыгожыя артысты хору арганізавалі танцы з гледачамі, а натхнёныя званары далі майстар-клас. Роля музыкі «звонавага ансамбля» спадабалася дзецям і дарослым. Нічога дзіўнага: побач стаяў, выпраўляў гук, галоўны мадэратар Строчыцкіх перазвонаў — загадчык званарскага аддзялення Мінскага Духоўнага вучылішча Марат Сандлер.
Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ, фота аўтара