Найлепшы дзіцячы харавы калектыў выберуць у Магілёве 18 лютага падчас абласнога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу харавой творчасці «Спяваем разам». Пра гэта БелТА расказалі ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці.
Удзельнікамі творчага конкурсу стануць акадэмічныя і народныя харавыя калектывы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці. Узроставыя катэгорыі дзве: да 13 гадоў і з 14 да 18 гадоў. За званне найлепшага пазмагаюцца каля 10 калектываў, якія ўжо падалі заяўкі на ўдзел.
Як заявілі ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці, правядзенне агляду-конкурсу дапамагае ў фарміраванні патрыятызму, выхавання беражлівых адносін да гераічнага подзвігу нашага народа, развіцці і папулярызацыі дзіцячай харавой творчасці, нацыянальнай песеннай спадчыны, творчасці беларускіх кампазітараў, духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення.
Пры падвядзенні вынікаў члены журы будуць улічваць узровень выканальніцкага майстэрства, музычнасць, выразнасць. Таксама будуць звяртаць увагу на артыстызм удзельнікаў, арыгінальную аранжыроўку кампазіцый і сцэнічныя касцюмы.