Легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з грузавіком у Жыткавіцкім раёне, два чалавекі загінулі, паведамляе БелТА.
Легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з грузавіком у Жыткавіцкім раёне, два чалавекі загінулі, паведамляе БелТА.
Аварыя здарылася напярэдадні каля паўночы. За рулём BMW знаходзіўся 29-гадовы вадзіцель. Ён рухаўся па аўтадарозе Р-88 Жыткавічы — Давід-Гарадок і, паводле папярэдняй інфармацыі, здзейсніў спадарожнае сутыкненне з грузавіком ЗІЛ.
Вадзіцель легкавога аўто і яго 18-гадовы пасажыр загінулі, 29 і 30-гадовы пасажыры шпіталізаваныя.
На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ, МНС, медыкі, следча-аператыўная група. Устанаўліваюцца прычыны і ўмовы здзяйснення ДТЗ.