Top.Mail.Ru

Легкавушка збіла пажылую жанчыну ў Мінску

У Мінску легкавы аўтамабіль наехаў на пажылую жанчыну. Пра гэта паведамляе БелТА.



Днём 9 лістапада 43-гадовая вадзіцель аўтамабіля Peugeot не справілася з кіраваннем, выехала за межы праезнай часткі і наехала на 68-гадовую жанчыну. Здарэнне адбылося, калі легкавік рухаўся па з’ездзе са знешняга кальца МКАД на вуліцу Громава. Пешаход дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя для абследавання. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Мінска, МНС і следча-аператыўная група.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае вадзіцелям аб уважлівасці і асцярожнасці на дарогах. Няўхільнае выкананне ПДР — залог бяспекі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю