Top.Mail.Ru
553

Легкавушка збіла 9-гадовага веласіпедыста ў Мінску

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС г.Мінска.


Легкавушка збіла 9-гадовага веласіпедыста ў Мінску, паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, учора каля 21.10 53-гадовая вадзіцель аўтамабіля Peugeot, рухаючыся па вул.Прытыцкага, пры павароце направа на вул.Цімашэнка ўчыніла наезд на 9-гадовага веласіпедыста, які перасякаў праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора. Характэрна, што школьнік рухаўся на веласіпедзе без суправаджэння паўналетніх асоб.

Дзіця было дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю