У Нацыянальным парку «Белавежская пушча» арнітолагі выратавалі лебедзя-клікуна, які, верагодна, сутыкнуўся з лініяй электраперадачы і апынуўся ў пастцы сярод лесу.
Жыхарка вёскі Ляцкія паведаміла ў навуковы аддзел парку пра знойдзенага на двары лебедзя. Пасля сутыкнення з ЛЭП птушка не магла ўзляцець і прайшла сотні метраў у лес, аддаляючыся ад вады.
Арнітолагі знайшлі птушку. Агляд паказаў адсутнасць бачных траўмаў, таму лебедзя адразу выпусцілі на бліжэйшым вадасховішчы Ляцкое. Клікун імгненна расправіў крылы і знік, пацвердзіўшы, што з ім усё ў парадку.
Нагадаем, што лебедзь-клікун, які калісьці быў рэдкім госцем, цяпер актыўна гняздуецца ў Беларусі, у тым ліку ў Белавежскай пушчы, і колькасць гэтых птушак расце.