Top.Mail.Ru
160

Латвія спыніць усе аўтобусныя рэйсы ў Беларусь

Латвія спыніць усе аўтобусныя рэйсы ў Беларусь. Перавозчыкам не прадоўжаць ліцэнзіі, паведамляе Baltnews.

З 1 лютага перастануць хадзіць аўтобусы з Рыгі да Віцебска, з 26 лютага знікнуць маршруты ў Мінск, а 27 чэрвеня - у Гомель.

У кастрычніку мінулага года паведамлялася аб тым, што латвійскія ўлады на год забаранілі нерэгулярныя (экскурсійныя) пасажырскія перавозкі аўтобусамі праз граніцу з Беларуссю і Расіяй.

Пазней у Латвіі дапусцілі магчымасць адмены і рэгулярных аўтобусных рэйсаў - кампаніям проста не будуць падаўжаць дазволы на рэгулярныя пасажырскія перавозкі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю