У Жыткавіцкім раёне ратавальнікі вызвалілі лася з ледзяной пасткі. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на МНС.
Дзікая жывёла знаходзілася за 15 м ад берага і не магла самастойна выбрацца з вады. На дапамогу да яе прыйшлі людзі.
«Работнікі МНС разбілі край лёду і пры дапамозе пажарнага рукава разам з работнікамі нацыянальнага парку „Прыпяцкі“ жывёлу выцягнулі на бераг. Лось не пацярпеў», — расказалі ў МНС аб аперацыі па выратаванні сахатага.