У Лагойскім РАНС расказалі, што паведамленне аб загаранні кватэры ў двухкватэрным доме паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання 26 лютага ў 00:08 з аграгарадка Кастрычнік, піша «Мінская Праўда».
Аб нядобрым паведаміў сусед, які выявіў, што гарыць фасад будынка.
Дзякуючы зладжаным і аператыўным дзеянням ратавальнікаў сур’ёзных наступстваў удалося пазбегнуць.
Прычына пажару высвятляецца.