Адзін чалавек загінуў, чацвёра атрымалі траўмы ў выніку ДТЗ у Віцебскім раёне, пра гэта паведамілі ў ДАІ Віцебшчыны.
Трагедыя здарылася на 25-м км аўтадарогі Р-20 Віцебск — Полацк — граніца Латвіі.
Аўтамабіль Kia Sportage, за рулём якога знаходзіўся 71-гадовы вадзіцель, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе лоб у лоб сутыкнуўся аўтамабілем Hyundai IX35.
У выніку 61-гадовы пасажыр Hyundai атрымаў траўмы, ад якіх памёр у машыне хуткай дапамогі.
Цялесныя пашкоджанні атрымалі 59-гадовая пасажырка і 63-гадовы вадзіцель Hyundai, а таксама вадзіцель і 44-гадовы пасажыр KIA. Яны былі шпіталізаваны.
На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група.