Top.Mail.Ru
174

Лаўроў уручыў Рагожніку нагрудны знак «За ўклад у міжнароднае супрацоўніцтва»

Аляксандр Рагожнік, прызначаны Прэзідэнтам Беларусі на пасаду старшыні Віцебскага аблвыканкама, правёў шэраг сустрэч у Маскве з нагоды завяршэння ім місіі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе пасольства.



У прыватнасці, Аляксандр Рагожнік сустрэўся з намеснікам старшыні ўрада Расіі Аляксеем Аверчуком, генеральным сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Сяргеем Глазьевым і міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым.

Як паведаміла прэс-служба МЗС РФ, «Бакі з задавальненнем адзначылі інтэнсіўны характар расійска-беларускіх палітычных кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях, паступальнае развіццё шматпланавага двухбаковага супрацоўніцтва і ўстойлівую дынаміку будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, шчыльную знешнепалітычную каардынацыю ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў з удзелам дзвюх краін і міжнародных арганізацый».

«Міністр высока ацаніў асабістую ролю пасла ў развіцці ўсяго комплексу расійска-беларускіх адносін, уручыўшы яму нагрудны знак МЗС Расіі «За ўклад у міжнароднае супрацоўніцтва», — дадалі ў расійскім знешнепалітычным ведамстве.

З улікам інтэнсіўнага прасоўвання сувязяў паміж рэгіёнамі дзвюх краін Сяргей Лаўроў выказаў упэўненасць у працягу канструктыўнага ўзаемадзеяння з Аляксандрам Рагожнікам на яго новай адказнай пасадзе на карысць брацкіх народаў Беларусі і Расіі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю