Top.Mail.Ru
208

Лаўроў: лідары ЕС ухіляюцца ад калектыўнага разгляду гарантый бяспекі ў Еўразіі

Лідары ЕС ухіляюцца ад калектыўнага разгляду гарантый бяспекі ў Еўразіі. Пра гэта ў сваім выступленні на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы заявіў міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў.


Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства заявіў, што, нагнятаючы антырасійскую істэрыю па прынцыпе «вайна ўсё спіша», кіраўніцтва заходніх краін спрабуе перакласці на Маскву адказнасць за зробленыя імі ж памылкі, у тым ліку велізарную колькасць памылак і правалаў на ўкраінскім напрамку. 

«Хацелася б спытаць, ці адчуваюць сябе еўрапейцы ў большай бяспецы, калі іх эліты расчахляюць тапор вайны. Думаю, што адказ відавочны. Мы неаднаразова казалі, што ў нас не было і няма намераў нападаць на якую-небудзь краіну з цяперашніх членаў NATO і Еўрасаюза. Мы гатовыя замацаваць дадзеную пазіцыю ў будучых гарантыях бяспекі для гэтай часткі Еўразіі. Але ад разгляду гэтых будучых гарантый на калектыўнай аснове лідары Еўрасаюза ўхіляюцца», — сказаў Сяргей Лаўроў.

III Мінская міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы праходзіць 28-29 кастрычніка ў сталіцы Беларусі. Мерапрыемства праводзіцца пад эгідай Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У рабоце канферэнцыі ўдзельнічаюць дэлегацыі больш як 40 дзяржаў і 7 міжнародных арганізацый. Сярод удзельнікаў — міністры замежных спраў, кіраўнікі інтэграцыйных аб’яднанняў, прадстаўнікі парламентаў, даследчых інстытутаў і аналітычных цэнтраў з Еўропы, Азіі, Блізкага Усходу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю