Так, у намінацыі «Харчовыя тавары» ў ліку лаўрэатаў — 202 тавары 81 арганізацыі. У намінацыі «Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў» вызначана 36 тавараў-лаўрэатаў 29 арганізацый, а ў намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння» — 78 тавараў-лаўрэатаў, якія выпускаюцца 63 арганізацыямі. У намінацыі «Паслугі насельніцтву» звання лаўрэата ўдастоены 13 паслуг 11 арганізацый.
Пры гэтым тавары ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», ААТ «Інвет», ААТ «Шклозавод» Нёман» і ААТ «Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод» Белалка» сталі пераможцамі адначасова ў дзвюх намінацыях.
Для стымулявання выпуску новых відаў прадукцыі, паляпшэння яе характарыстык і ўласцівасцяў, прымянення сучасных тэхналогій і матэрыялаў заснаваны статус «Навінка года». У 2025 годзе ён прысуджаны 51 тавару рознага прызначэння.
Спецыяльнай узнагароды «Найлепшы ў галіне» ўдастоены дзесяць арганізацый краіны, якія набралі найбольшую колькасць балаў у асобным галіновым кірунку. 26 арганізацый удастоены спецыяльнай узнагароды «Стабільная якасць». Іх тавары станавіліся найлепшымі пяць і больш разоў запар. Самі арганізацыі пацвярджалі належную якасць тавараў на працягу года, які папярэднічае году правядзення конкурсу. Яны маюць не менш за тры сертыфікаваныя сістэмы кіравання (менеджменту), а таксама дыпломы лаўрэатаў конкурсаў у галіне якасці за апошнія пяць гадоў (прэмія СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг, прэмія ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці, «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі» і іншыя).
Спецыяльная ўзнагарода «За поспехі ў імпартазамяшчэнні» прысуджана 47 таварам 37 арганізацый. Гэта тавары, якія ўключаны ў пералікі прадукцыі, што адносіцца да імпартазамяшчальнай, або ў праграмы імпартазамяшчэння, якія рэалізуюцца абласнымі выканаўчымі камітэтамі, а таксама пры ўзроўні лакалізацыі кампанентаў і сыравіны больш за 50 %, росце аб’ёмаў выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі і наяўнасці станоўчых водгукаў ад спажыўцоў.
Для вызначэння лаўрэатаў у намінацыі «Выбар спажыўцоў» было праведзена анлайн-галасаванне. Атрымана 78 637 галасоў спажыўцоў (64 465 — «падабаецца» і 14 172 — «не падабаецца»). Пры гэтым кожны спажывец змог прыняць удзел у галасаванні толькі адзін раз.
Арганізацыям, тавары якіх удастоены звання лаўрэата, будуць уручаны дыпломы і прадастаўлена права размяшчэння лагатыпа конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах на працягу двух гадоў.