Літаратарам вобласці, прадстаўнікам абласнога аб’яднання Саюза пісьменнікаў Беларусі, падаўжальнікам лепшых літаратурных традыцый нацыянальнага мастацкага слова за плённую творчую працу падзякаваў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. Ён нагадаў, што традыцыя ўшанавання найлепшых пісьменнікаў Гомельшчыны захоўваецца на працягу 13 гадоў. За гэты час лаўрэатамі прэміі сталі звыш 70 майстроў мастацкая слова. Па словах кіраўнік рэгіёна, сёння наш абавязак перад гісторыяй і будучыняй — заставацца чытаючай нацыяй.

— Мова і літаратура застаюцца падмуркам у выхаванні высокіх маральных якасцяў чалавека, фарміраванні грамадзянскасці, — падкрэсліў Іван Крупко.
Лаўрэаты прэміі імя Кірылы Тураўскага сёлета вызначаны ў намінацыях «Проза», «Публіцыстыка і літаратурная крытыка», «Дзіцячая літаратура» і «Адкрыццё года». Так, у намінацыі «Проза» прэмія прысуджана Мікалаю Дзямчыхіну. Аўтар прадставіў на конкурсны адбор твор-прысвечэнне 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне — «Хлапчукі становяцца ў строй». У аповесці — жыццё дзяцей і іх старэйшых таварышах ва ўмовах фашысцкай акупацыі, простыя юнасція перажыванні, народная барацьба супраць ненавісных захопнікаў.

Нарысы, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі і вызваленню вязняў Азарыцкага лагера смерці ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны, — «Азарычы. Чорныя зоры» — прызнаны лепшым творам у намінацыі «Публіцыстыка і літаратурная крытыка». Аўтар Алег Ананьеў паклаў у аснову зборніку краязнаўчыя матэрыялы, дзе асэнсоўваюцца страшныя факты генацыду беларускага народа, прыводзяцца ўспаміны тых, хто выжыў у Азарыцкім лагеры смерці.
У намінацыі «Дзіцячая літаратура» за твор «Дзе гулялі «Чаравічкі?» лаўрэатарм прэміі стала Наталля Шастакова. Літаратурным «Адкрыццём года» Гомельшчыны прызнаны твор «Казачныя канікулы» маладога аўтара Аляксандры Крупадзёравай.
Гасцямі цырымоніі ўшанавання літаратараў Гомельшчыны сталі вядомыя майстры слова Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, члены Саюза пісьменнікаў Расійскай Федэрацыі з больш як дзесяці гарадоў. Уручэнне прэміі імя Кірылы Тураўскага ў Гомелі па традыцыі праходзіць ў верасні разам з Міжнародным фестывалем-святам «Славянскія літаратурныя дажынкі», які сёлета адзначае 20-годдзе свайго заснавання, рэгіянальным фестывалем літаратуры, культуры і народных традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага».
- За значную падтрымку пісьменнікаў рэгіёну кіраўніцтву Гомельскага аблвыканкама падзякаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч. Парламентарый, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, ўручыў старшыні Гомельскага аблвыканкама Івану Крупко першую ў сваім родзе ўзнагароду знагоды 20-годдзя фестываля-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі» — медаль «За вернасць слову».

— Імклівае, такое напружлівае 21 стагоддзе робіць усё магчымае, каб раз’яднаць нас — народнасці, людзей, паслабіць таварысцкасць паміж людзьм, сяброўства паміж народамі... Мы робім наадварот. Напрацягу 20 гадоў — цяжка, лёгка, але робім з вашай падтрымкай, з падтрымкай нашай культуры, адукацыі, сацыяльнай сферы. Мы шчыра ўдзячны, — падкрэсліў Уладзімір Гаўрыловіч.

Літаратура імкнецца не толькі захаваць духоўную спадчыну, нацыянальныя традыцыі мастацкага слова, але і адлюстроўвае важная актуальныя праблемы сённяшняга жыцця. Там меркаваннем падзяліліся ўдзельнікі і госці сустрэчы — члены абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, майстры слова Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, члены Саюза пісьменнікаў Расійскай Федэрацыі. Прадстаўнікі айчыннай і расійскай літаратарнай прасторы змаглі задаць самыя розныя хвалюючыя пытанні кіраўніку Гомельскага рэгіёна Івану Крупко.
Так, госці з Расійскай Федэрацыі адзначылі высокі ўзровень на Гомельшчыне работы па захаванні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, стварэнні знакавых месцаў памяці, дзяржаўнай падтрымкі развіцця культуры ў раёнах беларускага паўднёва-усходняга рэгіёну. Ад правядзення «Славянскіх літаратурных дажынак» да поспехаў на палях аграрыяў Гомельшчыны і будучага рэгіянальнага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі», які пройдзе ў Лельчыцах, — літаратары не абышлі ўвагай і гэтыя надзённыя пытанні, якімі сёння жыве Гомельшчына.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
фота аўтара і ТК «Гомельшчына афіцыйна»