Беларускія спартсменкі заваявалі два медалі на прэстыжным міжнародным турніры па барацьбе China and Central Asia Elite ў кітайскім горадзе Сіянь, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.
Золата ў катэгорыі да 57 кг заваявала Ірына Курачкіна, якая перамагла дзвюх саперніц з Кітая, а таксама была мацнейшай за прадстаўніц Манголіі і Рэспублікі Карэя. Бронзавым прызёрам турніру ў вазе да 62 кг стала наша Вераніка Іванова, якая атрымала тры перамогі ў пяці паядынках. Нашы дзяўчаты знаходзяцца ў горадзе Сіянь на вучэбна-трэніровачным зборы і рыхтуюцца да кастрычніцкага чэмпіянату свету ў Казахстане.