Як паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, па выніках 3, 6 і 9 месяцаў 2025 года доля тавараў айчыннай вытворчасці склала 53,5 %; 54,6 % і 54,9 % адпаведна, у тым ліку па харчовых таварах — 74,8 %; 75,8 % і 76,2 %, нехарчовых — 33,3 %; 34,4 % і 35,1 %.
У профільным ведамстве нагадалі, што з красавіка 2025-га дзейнічае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне павышэння эфектыўнасці продажаў тавараў айчыннай вытворчасці. Пералік тых, хто далучыўся да яго, павялічваецца. Так, сярод новых удзельнікаў — гандлёвая сетка ГІПА, Гандлёвы дом «АТЛАНТ», РУП «Белтэлекам», прадпрыемства «Полацкія напоі і канцэнтраты», акцыянерныя таварыствы «Чырвоны мазыранін», «Гама смаку», «Марка», «Белкава» і іншыя.
— Пры заключэнні пагаднення бакі ставяць сваімі мэтамі аказваць садзейнічанне прасоўванню і павелічэнню аб’ёмаў продажаў тавараў айчыннай вытворчасці, — пракаменціравалі ў МАРГ.