Top.Mail.Ru

«Купалле-2026» у Александрыі наведаюць майстры з амаль 30 рэгіёнаў Расіі

Майстры з амаль 30 рэгіёнаў Расіі прыедуць на свята «Купалле» ў Александрыі. Пра гэта журналістам расказаў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун, паведаміла БелТА.


Па традыцыі сэрцам «Купалля» ў Александрыі стане выстава-кірмаш вырабаў майстроў з розных куткоў Магілёўскай вобласці, Беларусі і Расіі. Яны прадставяць вырабы ручной работы, якія адлюстроўваюць рэгіянальны каларыт і асаблівасці, пазнаёмяць гасцей свята з традыцыямі і звычаямі свайго краю. 

На дадзены момант свой удзел пацвердзілі амаль 30 рэгіёнаў Расіі — на «Купалле» ад іх прыедуць каля 80 майстроў.

«У гэтым годзе ўпершыню ў нашым свяце прымуць удзел чатыры расійскія рэгіёны — Чувашыя, Кемераўская, Растоўская і Курганская вобласці», — расказаў Аляксандр Жыгун. 


Урачыстае адкрыццё рэспубліканскага свята пройдзе на малой сцэне фестывалю ў 15.00. Тут жа ў 17.00 пачнецца канцэрт «Саюзныя зоркі ў гасцях у Александрыі». У момант канцэрту ў небе разгорнуць дзяржаўныя сцягі дзвюх краін.

«Асноўныя тэмы канцэрта — Год беларускай жанчыны і Год адзінства народаў Расіі, — расказаў Аляксандр Жыгун. — Канцэртная праграма будзе напоўнена самабытным фальклорным каларытам, выступяць калектывы і выканаўцы народнай творчасці».


Плануецца, што ўдзельнікамі канцэрта Саюзнай дзяржавы стануць Іван Дзятлаў, Ібрагім Карасаў, Алена Курская, Пётр Елфімаў, Ніжагародскі ансамбль народнай песні і танца «Любава», Дзяржаўны акадэмічны харэаграфічны ансамбль «Бярозка» імя Н.С. Надзеждзінай і іншыя.

Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдзе 11 ліпеня ў аграгарадку Александрыя. Свае дзверы для гасцей фестываль адкрые ў 11.00.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю