Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў даручыў кіраўніцтву ўнутраных войск максімальна вывесці на дарогі цяжкую тэхніку (усюдыходы, БТРы, «Волат», «Тыгр» і г.д.) для садзейнічання камунальным службам у прыборцы снегу і грамадзянам, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю.
«Там, дзе ёсць неабходнасць дапамогі, у тым ліку сіламі нашых супрацоўнікаў і ваеннаслужачых, у прыборцы снегу пенсіянерам, ветэранам — аказаць! — акцэнтаваў міністр.

Некаторыя ўчасткі дарог, у тым ліку абласнога і рэспубліканскага значэння, будуць закрывацца:
«Лепш закрыць, пачысціць, чым у палоне апынецца вялікая колькасць транспарту, — адзначыў кіраўнік ведамства. — З улікам існуючай сітуацыі ўсе асабістыя аўтамабілі з дваровых тэрыторый і абочын павінны быць прыбраны. Безгаспадарныя будуць эвакуіраваны!».