Top.Mail.Ru
242

Кубракоў узнагародзіў найлепшых супрацоўнікаў патрульна-паставой службы

Напапярэдні 105-годдзя ўтварэння ППСМ міністр унутраных спраў Іван Кубракоў узнагародзіў прадстаўнікоў гэтай службы міліцыі, якія асабліва вызначыліся. Таксама адбыўся рытуал уручэння пагонаў чарговых спецыяльных званняў, прысвоеных у парадку заахвочвання датэрмінова. Бацькі самых лепшых супрацоўнікаў удастоены падзячных лістоў. Былі адзначаны і ветэраны.



Звяртаючыся да прысутных, міністр падкрэсліў:

— Пасля распаду вялікай краіны Беларусь захавала патрульна-паставую службу міліцыі і сёння на нашых вуліцах парадак, гарантавана бяспека грамадзян.

Супрацоўнікі заслужылі павагу гасцей, жыхароў рэспублікі, калег з іншых падраздзяленняў. Бо ППСМ — гэта кузня кадраў. Тут, як ні ў адным іншым падраздзяленні, спасцігаюцца асновы міліцэйскай работы, вучацца ўзаемадзеянню з людзьмі.

Сёння нагрузка на патрульных вялікая, іх загартоўка і прафесіяналізм увесь час падвяргаюцца праверцы на трываласць. Яны першымі прыбываюць на сігналы трывогі, першымі рэагуюць на звароты грамадзян, рызыкуючы сабой. Будні сапраўды нялёгкія, але і гераічных учынкаў — нямала.

Іван Кубракоў пажадаў супрацоўніцтва, удачы і заўсёды вяртацца дадому здаровымі:

— Вы ніколі не падводзілі і, упэўнены, не падвядзеце! Падраздзяленне заўсёды шанавала традыцыі, абавязкова захавайце іх. Дзякую сям’і супрацоўнікаў за падтрымку. Асобна хачу сказаць дзякуй ветэранам. Ваш вопыт неацэнны для маладых калег.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю