Top.Mail.Ru

Крымінальная справа распачата па факце смяротнага ДТЗ у Івацэвіцкім раёне

Распачата крымінальная справа па факце смяротнага ДТЗ у Івацэвіцкім раёне. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.



25 жніўня, каля 16:30 паблізу вёскі Чэмелы на аўтадарозе М1/Е30 адбылася аварыя з удзелам трох аўтамабіляў. Вадзіцель BMW, не справіўшыся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і дапусціў лабавое сутыкненне з Volkswagen, пасля ў іх урэзаўся цягач MAN. У аварыі загінулі пяць чалавек: двое мужчын з BMW і сям’я з другой іншамаркі. Яшчэ адно дзіця з Volkswagen з рознымі траўмамі дастаўлена ў бальніцу.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, у склад якой увайшлі вопытныя следчыя, якія спецыялізуюцца на расследаванні крымінальных спраў дадзенай катэгорыі, з цэнтральнага апарата і абласнога ўпраўлення СК. Распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб) КК. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю