Top.Mail.Ru

Крутой: у Беларусі вельмі шмат увагі надаецца сістэме аховы здароўя

У Беларусі вельмі шмат увагі надаецца сістэме аховы здароўя. Пра гэта заявіў падчас адкрыцця новай паліклінікі ў Крычаве кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта ў Магілёўскай вобласці Дзмітрый Крутой, перадае БелТА.

«У нашай краіне вельмі шмат увагі надаецца сферы аховы здароўя. За 20 гадоў працягласць жыцця вырасла на 5 гадоў. Па колькасці практыкуючых урачоў, сярэдняга медыцынскага персаналу, колькасці месцаў у бальніцах наша рэспубліка займае вядучыя месцы ў Еўропе, апярэджваючы Германію, Швейцарыю, Нідэрланды, Польшчу і іншыя краіны», — адзначыў Дзмітрый Крутой.


Ён акцэнтаваў увагу на тым, што, у прыватнасці, у Магілёўскай вобласці ў сферу аховы здароўя ўкладзены вялікія сродкі — больш за Br1 млрд у матэрыяльна-тэхнічную базу. «Гэта спрыяе замацаванню ўрачоў, цякучасць становіцца меншай, растуць заробкі, — адзначыў Дзмітрый Крутой. — Мы падтрымліваем маладых ўрачоў, якія прыходзяць у бальніцы, стараемся прымаць меры, каб яны замацоўваліся на працоўным месцы».

1.2.jpg 

Наступны важны элемент дзяржаўнай палітыкі — арэнднае жыллё. Дзмітрый Крутой заклікаў усіх быць больш актыўнымі ў гэтым пытанні, у тым ліку і на ўзроўні старшыні Крычаўскага райвыканкама. «Цяпер як раз фарміруецца пералік запатрабаваных прафесій і тых спецыялістаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жылля. Сярод іх будуць і медыкі. І пад гэта мы будзем фарміраваць жыллёвую праграму на наступныя пяць гадоў», — паведаміў ён. 


Арэндныя дамы для медыкаў ужо ўвялі ў Бабруйску і Магілёве. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта звярнуў увагу, што будаваць такое жыллё толькі ў буйных гарадах няправільна. Неабходна працаваць у тым ліку з такімі населенымі пунктамі, як Крычаў. Бо Крычаўская ЦРБ стала трэцім у вобласці міжраённым медыцынскім цэнтрам.

Дзмітрый Крутой нагадаў, што ў сваёй перадвыбарнай праграме Аляксандр Лукашэнка пазначыў важны пасыл. «За гэтыя пяць гадоў мы павінны адшліфаваць краіну і давесці яе да ўзорнага стану. Якаснай інфраструктуры надаецца каласальная ўвага, — адзначыў ён. — Дзяржаўная праграма, накіраваная на моцную і здаровую нацыю, будзе адной з асноўных у наступным годзе, на яе будуць выдзелены вялікія рэсурсы».

1.3.jpg 

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў, што беларусы пільна сочаць за працай сферы аховы здароўя.

 

— У структуры зваротаў грамадзян у Адміністрацыю Прэзідэнта медыцына і ахова здароўя займае другое месца пасля ЖКГ. Асноўныя прэтэнзіі: чэргі ў паліклініках, складанасці з запісам на прыём да вузкага спецыяліста, чэргі на пратэзаванне суставаў або аперацыі на сэрцы. Дзмітрый Крутой пажадаў калектыву новай паліклінікі ў Крычаве вырашыць гэтыя праблемы на сваёй базе і стаць прыкладам для іншых.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю