Top.Mail.Ru

Крутой: Праграма развіцця Беларусі на пяцігодку ўзгоднена ў частцы ключавых паказчыкаў

Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026—2030 гады ўзгоднена ў частцы ключавых макраэканамічных і фінансавых паказчыкаў.


Аб гэтым па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, паведамляе БелТА.

Прэзідэнту фактычна былі прадстаўлены два праекты праграмы. Адзін быў выпрацаваны Саветам Міністраў, другі — рабочай групай на чале з кіраўніком Нацбанка.

«На нарадзе было адзначана, што два дакументы вельмі блізкія. Усё ж такі ўрад улічыў шмат напрацовак рабочай групы ў сваёй версіі дакумента. Адным з фундаментальных базавых дасягненняў сённяшняй нарады стала тое, што па мэтавых індыкатарах, па паказчыках няма рознагалоссяў ні ў каго. Гэта датычыцца і росту валавога ўнутранага прадукту, інвестыцый, экспарту, росту рэальнай заработнай платы, кантролю за цэнамі і інфляцыяй. Гэта значыць, па ключавых макраэканамічных і фінансавых паказчыках праграма, можна сказаць, збалансаваная і ўзгодненая», — расказаў кіраўнік Адміністрацыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю