Top.Mail.Ru

Крушэнне судна з мігрантамі з Афрыкі: дзясяткі загінулі і прапалі без вестак

Больш за 20 чалавек загінулі, дзясяткі прапалі без вестак у выніку крушэння судна, якое перавозіла мігрантаў з Афрыкі, ля берагоў правінцыі Аб’ян на поўдні Йемена, паведамляе РИА Новости. 



Судна перавярнулася з-за моцных вятроў. Групы на месцах ля берагоў выявілі больш за 20 цел. Дзясяткі мігрантаў па-ранейшаму лічацца зніклымі без вестак. 

Па даных Сіньхуа, 12 тых, хто выжыў былі дастаўлены ў бальніцу. Упраўленне бяспекі правінцыі Аб’ян паведаміла ў заяве, што сілы бяспекі праводзяць аперацыю па даставанні целаў вялікай колькасці нелегальных мігрантаў эфіёпскага паходжання, якія спрабавалі трапіць на тэрыторыю Йемена.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю