У першым паўгоддзі 2025 года суб’екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва атрымалі банкаўскія крэдыты на суму 36,2 мільярда рублёў — гэта на 20,6 % больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамілі ў Мінэканомікі.
Па звестках ведамства, доля МСП у агульным аб’ёме банкаўскага крэдытавання эканомікі дасягнула 41,4 % — рэкордны паказчык за апошнія 10 гадоў.
— Такія вынікі — прамы вынік дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стымуляванне дзелавой актыўнасці, — падкрэслілі ў Мінэканомікі, дадаўшы пры гэтым, што ўкараняюцца новыя механізмы фінансавай падтрымкі ў тым ліку ў рамках рэформы прадпрымальніцкай дзейнасці. Навацыі інвестыцыйнага заканадаўства істотна павысілі даступнасць капіталу для бізнесу.
У ведамстве акцэнтавалі, што дзякуючы дадзеным мерам прадпрымальнікі атрымліваюць рэальныя магчымасці для маштабавання, запуску новых праектаў і ўмацавання сваіх пазіцый на рынку.
Фота БелТА