У 2025 годзе ў Мінскай вобласці назіраецца станоўчая тэндэнцыя па ўключэнні ў эканоміку незанятага насельніцтва. Пра гэта расказала старшыня камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны Мінскага аблвыканкама Тамара Красоўская на пасяджэнні выканкама, паведамляе БелТА.
Як адзначыла Тамара Красоўская, у вобласці праводзіцца вялікая работа па вырашэнні праблемы зніжэння колькасці грамадзян, не занятых у эканоміцы.
«Попыт на рабочую сілу ў рэгіёне пастаянна расце. У структуры вакансій, колькасць якіх таксама павялічваецца, больш за 70 % складаюць рабочыя прафесіі. Наймальнікі часцей заяўляюць аб патрэбнасці ва ўрачах-спецыялістах, медсёстрах, кіроўцах аўтамабіля, машыністах-трактарыстах. Калі паглядзець на гэтую сітуацыю праз прызму дэмаграфічных змяненняў, то рынак працы становіцца арэнай гэтых трансфармацый. Старэнне насельніцтва знаходзіць сваё адлюстраванне ў працэсах эканамічнага і сацыяльнага развіцця. Сёння насельніцтва старэйшае за працаздольны ўзрост у вобласці складае 24 %», — расказала Тамара Красоўская.
Разам з тым, паводле яе слоў, у 2025 годзе ў рэгіёне назіраецца ўпэўненая станоўчая тэндэнцыя па ўключэнні ў эканоміку незанятага насельніцтва.
«У эканоміцы вобласці занята 680 тыс. чалавек, што на 0,9 % больш за леташні паказчык у аналагічным перыядзе мінулага года. Гэтаму спрыяе шэраг фактараў, такіх як мэтанакіраваная палітыка дзяржавы па павышэнні канкурэнтаздольнасці ўзроўню аплаты працы, міграцыя, стварэнне новых рабочых месцаў», — адзначыла Тамара Красоўская.