Top.Mail.Ru
244

Красноў прызнаны найлепшым гульцом 16-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Яўген Красноў прызнаны найлепшым гульцом 16-га тура чэмпіянату Беларусі паводле версіі Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», паведамляе БелТА



У пераможным гасцявым паядынку з барысаўскім БАТЭ 27-гадовы паўабаронца «Віцебска» аформіў галявы дубль і аддаў выніковую перадачу пры яшчэ адным узяцці варот гаспадароў. У выніку віцябляне атрымалі вікторыю з буйным лікам 5:1 і, набраўшы 21 ачко, падняліся на 9-е месца ў турнірнай табліцы. 

  • Аўтарам самага прыгожага гола мінулага ўік-энду стаў абаронца «Мінска» Ілья Свірыдзенка. На 38-й хвіліне сустрэчы ў Наваполацку ён адкрыў лік эфектным далёкім ударам. Мінчане выйгралі з лікам 3:0, набралі 24 ачкі і займаюць 8-ю пазіцыю.

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: «МЛ Віцебск» — 42 ачкі (16 матчаў), «Славія» (Мазыр) — 32 (16), «Дынама» (Мінск) — 29 (15), «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 29 (15), «Нёман» (Гродна) — 28 (15), «Дынама» (Брэст) — 28 (16). Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае нападаючы «Іслачы» Аляксандр Шасцюк, у актыве якога 11 забітых мячоў. 

У наступным туры сустракаюцца: 

8 жніўня: «Маладзечна» — «Славія»;

9 жніўня: «Смаргонь» — «Слуцк», «Іслач» (Мінскі раён) — БАТЭ, «Віцебск» — «Мінск»;

10 жніўня: «Дынама» (Брэст) — «Нафтан» (Наваполацк), «Арсенал» (Дзяржынск) — «МЛ Віцебск», «Дынама» (Мінск) — «Тарпеда-БелАЗ». 

Матч «Гомель» — «Нёман» перанесены на больш позні тэрмін.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю