Top.Mail.Ru
216

Магазін беларускіх тавараў адкрыўся ў Магадане

Магазін беларускіх тавараў адкрыўся ў Магадане. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада Магаданскай вобласці.


У прэс-службе нагадалі, што пашырэнне паставак беларускага харчавання ў далёкаўсходні расійскі рэгіён і адкрыццё тут у 2025 годзе магазіна абмяркоўваліся на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка і губернатара Магаданскай вобласці Сяргея Носава.

«Прадукцыя дружалюбнай дзяржавы заўсёды карысталася вялікім попытам у калымчан, у прыватнасці сыры і каўбасы. Людзі выбіраюць яе за натуральны склад, адпаведнасць тэхналогіям ДАСТа і традыцыйную рэцэптуру», — сказала кіраўнік упраўлення гандлю, харчовай і перапрацоўчай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі Магаданскай вобласці Таццяна Руднева. Паводле яе слоў, асартымент, даступны жыхарам Магадана, цяпер значна пашыраны: у магазіне па даступных цэнах можна набыць кандытарскія вырабы, замарожаную прадукцыю, мясныя паўфабрыкаты і г. д.


Таццяна Руднева дадала, што з кіраўніцтвам магазіна дасягнута дамоўленасць аб зніжэнні цэн у ім на ўвесь асартымент беларускай прадукцыі адносна рознічнага кошту тавараў на прылаўках іншых гандлёвых пунктаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю