Top.Mail.Ru

Краіны ЕАЭС рыхтуюць план садзейнічання развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Афрыкай

Краіны ЕАЭС рыхтуюць план комплекснага садзейнічання развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Афрыкай да 2027 года. Пра гэта заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падчас пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, паведамляе БелТА.


«На наш погляд, вялізны патэнцыял мае стваральнае партнёрства з Афрыканскім кантынентам. У гэтым кантэксце неабходна паскорыць выхад на зацвярджэнне і рэалізацыю плана комплекснага садзейнічання развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і Афрыкай да 2027 года», — сказаў Аляксандр Турчын.

Паводле яго слоў, Беларусь бачыць вялікія перспектывы ў міжнародным супрацоўніцтве Еўразійскага эканамічнага саюза. «У чэрвені гэтага года падпісаны гандлёвыя пагадненні з Манголіяй і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, на падыходзе — з Інданезіяй. Сваё жаданне стаць краінай — назіральнікам пры ЕАЭС пасля Еўразійскага эканамічнага форуму выказалі Венесуэла, М’янма і Нікарагуа», — адзначыў Прэм’ер-міністр.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю