Top.Mail.Ru
235

Кожны навучэнец мае роўны доступ да якаснай адукацыі

Беларусь з’яўляецца адным з сусветных лідараў па колькасці навучэнцаў на аднаго настаўніка. У нас гэтая лічба складвае 10-11 вучняў на аднаго настаўніка, у той час як у краінах ЕС на педагога прыпадае 25 вучняў, у ЗША — 15.



— Для таго каб забяспечыць школы педагагічнымі кадрамі, у краіне выбудавана дзейсная сістэма для іх падрыхтоўкі, — сказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец. — На ўзроўні вышэйшай адукацыі настаўнікаў рыхтуюць 20 ВНУ краіны. У гэтым годзе мы прынялі практычна 4000 першакурснікаў, якія ў далейшым стануць настаўнікамі. 

Кіраўнік ведамства сказаў, што педагагічныя кадры ў нас таксама рыхтуюць 19 каледжаў, у якія сёлета было прынята звыш 3 тысяч навучэнцаў. Такім чынам кожны год установы адукацыі папаўняюць больш за 5 тысяч маладых спецыялістаў. 

— Прыемна адзначыць, — працягнуў Андрэй Іванец, — што дзякуючы створаным камфортным умовам працы ў нашых школах замацавальнасць маладых спецыялістаў складае больш за 70 %. А ў некаторых рэгіёнах гэта лічба дасягае 90—95 %. 

Адзначыў міністр і яшчэ адзін важны аспект — у апошнія гады ў Беларусі істотна нарасцілі прыём на педагагічныя спецыяльнасці — прыкладна на 50 %. У БДУ, напрыклад, настаўнікаў-фізікаў і хімікаў будуць навучаць адпаведна на фізічным і хімічным факультэтах. 

На думку кіраўніка ведамства, неабходна зрабіць усё магчымае, каб падрыхтоўка будучых настаўнікаў праходзіла ў звязку з дзейнасцю ўстаноў адукацыі — таму ўжо з першага курса ў студэнтаў — будучых настаўнікаў пачынаецца азнаямленчая практыка, і да выпускнога курсу яны ўжо маюць досвед работы. 

— Гэта добрая традыцыя, — падкрэсліў Андрэй Іванец. — Да моманту заканчэння ўніверсітэта ў выпускнікоў ужо няма пытанняў, у якія школы ім размеркавацца: яны маюць і працоўнае месца і камфортны калектыў. 

Алена Вінаградава


Чытайце таксама: Што трэба ведаць кожнаму студэнту, патлумачыла псіхолаг

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю