Top.Mail.Ru
164

Косці «маманта», якія захоўваліся 70 гадоў у музеі на Алясцы, аказаліся астанкамі іншай жывёлы

Закамянеласці, якія больш за 70 гадоў знаходзіліся ў сховішчы Музея поўначы Універсітэта Аляскі (UAMN) як косці шарсцістага маманта, на самай справе належаць марскім насельнікам. Да такой высновы прыйшлі вучоныя, якія апублікавалі вынікі даследавання ў часопісе Journal of Quaternary Science. Пра гэта паведаміла БелТА.


Гаворка ідзе аб двух фрагментах пазваночніка, знойдзеных у 1951 годзе ва ўнутраных раёнах Аляскі і аднесеных да мамантаў.

Радыёвугляродны аналіз паказаў, што гэта самыя маладыя сярод усіх узораў мамантаў (каля 1900—2700 гадоў да н. э.). Аднак дадатковыя ізатопныя і генетычныя даследаванні выявілі нечаканае: хімічны склад касцей адпавядае марскому асяроддзю, а ДНК паказвае на прыналежнасць узораў кітам. Адзін узор быў генетычна ідэнтыфікаваны як звычайны малы паласацік, а другі — як паўночны ціхаакіянскі гладкі кіт.

Галоўная загадка цяпер заключаецца ў іншым — як астанкі кітоў апынуліся за больш чым 400 км ад узбярэжжа. Сярод версій вучоных — перанос касцей старажытнымі людзьмі, а таксама ўнясенне памылак пры вядзенні дакументацыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю