Top.Mail.Ru
121

Кошт золата працягвае абнаўляць рэкорды

Кошт лютаўскага ф’ючэрса на золата на біржы Comex (падраздзяленне Нью-Ёркскай таварнай біржы) абнавіў гістарычны максімум, падняўшыся вышэй за адзнаку $5400 за тройскую ўнцыю, перадае БелТА.



Па даных на 00.53 па мінскім часе 29 студзеня, цана на каштоўны метал складала $5 405,38 за тройскую ўнцыю (+3,13%). А па стане на 01.00, кошт золата паскорыў рост да $5 410,94 за ўнцыю (+3,23%).

Як адзначаюць эксперты, рост коштаў на золата і серабро ў пачатку 2026 года адлюстроўвае як уплыў бягучай геапалітычнай напружанасці, так і глыбокія структурныя змены ў сусветнай фінансавай сістэме.

Падтрымку рынку каштоўных металаў аказала, у прыватнасці, паслабленне долара ЗША. Амерыканская валюта слабее на фоне зменлівай геапалітычнай сітуацыі, абвастрэння адносін паміж ЗША і Еўропай з-за Грэнландыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю