Кошт ф’ючэрса на золата з пастаўкай у сакавіку 2026 года на біржы Comex абнавіў гістарычны максімум, пераадолеўшы адзнаку ў $99 за тройскую ўнцыю. Пра гэта паведамляе БелТА.
Па даных на 5.46 23 студзеня (па мінскім часе), цана на каштоўны метал расла на 7,08 % і складала $99,2 за тройскую ўнцыю. Да 7.36 (па мінскім часе) рост запаволіўся да $98,7 за тройскую ўнцыю.
Адначасова працягнулі даражэць і іншыя каштоўныя металы. Раней паведамлялася, што кошт золата таксама абнавіў гістарычны максімум, перавысіўшы ўзровень $4,9 тыс. за тройскую ўнцыю.