У Беларусі распрацаваны комплекс для прагназавання атак дронаў. Пра гэта паведамілі ў Дзяржкамваенпраме.
Праграмна-апаратны комплекс АЛС «Сканар», распрацаваны кампаніяй «ИнноТех Солюшнс», забяспечвае пасіўны маніторынг паветранай прасторы і дазваляе выяўляць патэнцыяльную пагрозу для аб’ектаў інфраструктуры з боку нізкалятаючых БПЛА, якія ў тым ліку выкарыстоўваюцца ў рэжыме "радыёмаўчання". «Сканар» прызначаны для ранняга выяўлення, прагназавання траекторыі, вызначэння прасторавага становішча і параметраў палёту нізкалятаючых БПЛА.
Комплекс функцыянуе на аснове пасіўнага акустычнага выяўлення, у аснове якога закладзена выкарыстанне датчыкаў, што фіксуюць гукавыя хвалі ад вінтоў або рухавікоў унутранага згарання БПЛА. Атрыманыя даныя апрацоўваюцца праграмным забеспячэннем, пры дапамозе якога разлічваюцца параметры палёту і прагназуецца траекторыя далейшага руху беспілотніка.
«Сканар» можа прымяняцца як аўтаномна, так і ў складзе комплексных сістэм бяспекі, якія забяспечваюць надзейную абарону аб’ектаў інфраструктуры ва ўмовах высокай верагоднасці прымянення праціўнікам паветраных сродкаў нападу.