Top.Mail.Ru
103

Колькі нецвярозых вадзіцеляў за рулём спынена на дарогах краіны за чатыры дні, расказалі ў ДАІ

Вынікі прафілактычных мерапрыемстваў «П’янаму і бяспраўнаму не месца на дарозе» паведамілі БелТА ў Галоўным упраўленні ДАІ МУС.


Як паведамлялася раней, з 6 па 9 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя правяла рэйды па ўсёй краіне. Гэтыя мерапрыемствы накіраваны на спыненне грубых парушэнняў, зніжэнне колькасці ДТЗ, прадухіленне трагедый на дарогах.

«Падчас мерапрыемстваў выяўлена 152 кіроўцы ў стане ап’янення — кожны з іх уяўляў рэальную пагрозу для навакольных. У поле зроку трапілі і 444 бяспраўнікі — гэта людзі, якія ніколі не атрымлівалі пасведчання кіроўцы або пазбаўленыя права кіравання», — расказалі ў ДАІ. Таксама выяўлена больш за 400 пешаходаў і 32 веласіпедысты, якія знаходзіліся на праезнай частцы ў стане ап’янення.


Як падкрэслілі ў Дзяржаўтаінспекцыі, алкаголь застаецца адной з галоўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі. «Калі вы сталі сведкам нецвярозага кіравання транспартам або знаходжання на дарозе п’яных пешаходаў альбо веласіпедыстаў, паведамляйце па тэлефоне 102. Ваша адказнасць можа выратаваць чалавечае жыццё і здароўе», — нагадалі вартавыя дарог.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю