Колькі іх будзе дзейнічаць у горадзе ў гэтым сезоне, агенцтву «Минск-Новости» расказала начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная.
Па ўсім Мінску ўстанаўліваюць сезонныя тэрасы да кафэ і рэстаранаў.
— У сталіцы ўжо адкрыта 754 летніх кафэ, — расказвае начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная.
— Зразумела іх колькасць павялічыцца. Суб’екты гаспадарання, якія аказваюць паслугі грамадскага харчавання, манціруюць тэрасы з аглядкай на метэаўмовы. Казаць аб канчатковых лічбах можна будзе пасля 15 чэрвеня. Па-першае, усталюецца па-сапраўднаму летняе надвор’е, па-другое, з пачаткам сезона адпачынкаў у Мінску традыцыйна вырасце колькасць гасцей і турыстаў — патэнцыйных наведвальнікаў устаноў грамадскага харчавання. У цэлым штогод у гэты час у горадзе адкрываецца каля 850-900 летніх кафэ.