Top.Mail.Ru
231

Колькі лесагаспадарчых дарог з'явілася ў Беларусі за мінулы год, расказалі ў Мінлясгасе

25 новых лесагаспадарчых дарог з’явілася ў краіне за мінулы год, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінлясгаса.



Агульная працягласць новых артэрый, пабудаваных лясгасамі галіны, склала 103,125 км. «З’яўленне новых лесагаспадарчых дарог дасць магчымасць не толькі ўцягнуць у абарот дадатковыя аб’ёмы саспелай драўніны, але і своечасова праводзіць мерапрыемствы па барацьбе з хваробамі і шкоднікамі лесу, ліквідаваць лясныя пажары», — адзначылі ў Мінлясгасе.

Новыя лесагаспадарчыя дарогі з’явіліся ва ўсіх абласцях краіны. Найбольшая колькасць кіламетраў была ўведзена ў Віцебскай вобласці — 43,549 км. 

Фінансаванне будаўніцтва аб’ектаў ажыццяўлялася за кошт плацяжоў за лесакарыстанне, што накіроўваюцца Міністэрству лясной гаспадаркі з далейшым іх выкарыстаннем на будаўніцтва лесагаспадарчых дарог, і сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Раней кіраўнік дзяржавы паставіў перад галіной задачу: штогод уводзіць у эксплуатацыю не менш за 100 км новых лесагаспадарчых дарог.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю