Top.Mail.Ru

Колькі гадзін можна працаваць непаўналетнім на канікулах і якая будзе аплата, расказалі ў Мінпрацы

Падчас канікулаў падлеткі 14–16 гадоў могуць працаваць не больш за 4 гадзіны 36 хвілін у дзень, 16–18 гадоў — не больш за 7 гадзін. А аплата працы ў іх ідзе як за поўны васьмігадзінны працоўны дзень, паведаміў у Прэс-цэнтры Дома прэсы Сяргей Кацко, начальнік упраўлення арганізацыі працы дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва і альтэрнатыўнай службы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе SB. by.


Спікер нагадаў, што працаваць можна з 14 гадоў, пры гэтым з 14 да 16 абавязкова неабходна згода аднаго з бацькоў:

— Пры працаўладкаванні праз службу занятасці падлеткі афармляюцца па тэрміновых працоўных дагаворах. На іх распаўсюджваюцца ўсе нормы працоўнага заканадаўства. Падчас канікулаў падлеткі 14–16 гадоў могуць працаваць не больш за 4 гадзіны 36 хвілін у дзень, 16–18 гадоў — не больш за 7 гадзін. Самае прыемнае для рабят тое, што пры скарочанай працягласці працоўнага часу аплата працы ў іх ідзе як за поўны працоўны дзень.

Для працаўладкавання неабходна звярнуцца ў тэрытарыяльнае падраздзяленне службы занятасці, мець пры сабе пашпарт, даведку з установы адукацыі, медыцынскую даведку, а пры наяўнасці — працоўную кніжку пералічыў субяседнік.

Акрамя службы занятасці, арганізацыяй часовай занятасці займаюцца ў БРСМ, а таксама ўстановы адукацыі — праз лагеры працы і адпачынку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю