Больш за 44% беларусаў плануюць або планавалі мець двух дзяцей з улікам рэальных жыццёвых абставін. Пра гэта сведчаць вынікі рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, якія датычацца актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, перадае БелТА.
Адказваючы на пытанне, колькі ўсяго дзяцей вы плануеце / планавалі мець з улікам вашых рэальных жыццёвых абставін (улічваючы тых, якія ўжо ёсць), 44,3% рэспандэнтаў адказалі, што хочуць двух дзяцей, 25,2% — адно дзіця, 12,2% — тры дзіцяці, 3,5% — чатыры дзіцяці і больш.

Але ў ідэале, калі б дазвалялі матэрыяльныя і іншыя ўмовы, 42,5% рэспандэнтаў хацелі б мець два дзіцяці, 22,3% — тры дзіцяці, 16,6% — адно дзіця.

У ліпені-жніўні 2026 года Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі па заказе БІСД правёў комплекснае рэспубліканскае сацыялагічнае даследаванне. У ім прынялі ўдзел 2045 рэспандэнтаў з усіх рэгіёнаў краіны. Сёння ў Мінску прэзентавалі першую частку вынікаў сацдаследавання, якая датычыцца актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.