Top.Mail.Ru

Колькасць кампаній-банкрутаў у Германіі са студзеня па май вырасла на 4,9%

У Германіі колькасць кампаній-банкрутаў са студзеня па май 2026 года вырасла на 4,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамляецца на сайце Федэральнага статыстычнага ўпраўлення Германіі.



Усяго са студзеня па май зарэгістравана 10 546 заяў аб банкруцтвах кампаній. Па даных мясцовых судоў, агульная сума патрабаванняў крэдытораў склала прыблізна 15,4 млрд еўра. 

Найбольшы ўзровень неплацежаздольнасці назіраўся ў сектары транспарту і лагістыкі, затым ідуць гасцінічны бізнес і будаўнічая галіна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю