51 чалавек загінуў непасрэдна на месцы здарэння, яшчэ чацвёра памерлі ў медыцынскіх установах пасля шпіталізацыі. Па даных улад, каля 300 чалавек усё яшчэ лічацца зніклымі без вестак.
Пажар, які пачаўся днём 26 лістапада ў жылым комплексе «Ван Фук Корт», стаў самым разбуральным за апошнія 17 гадоў. Улады былі вымушаны аб'явіць вышэйшы, пяты ўзровень трывогі. Агонь ахапіў адначасова некалькі вышынных будынкаў у раёне Тай По. Маштабы катастрофы пагаршаюцца тым, што комплекс складаецца з васьмі вышынных жылых блокаў, пабудаваных ушчыльную адзін да аднаго.
У комплексе праводзіліся маштабныя рамонтныя работы, калі пачаўся пажар, агонь, верагодна, распаўсюдзіўся на дамы з будаўнічых рыштаванняў.
У сувязі з пажарам паліцыя Ганконга затрымала трох чалавек за ненаўмыснае забойства. У паліцыі паведамілі аб арышце двух дырэктараў і інжынера-кансультанта будаўнічай кампаніі за «грубую халатнасць».
На прэс-канферэнцыі прадстаўнік паліцыі паведаміў, што ў комплексе выкарыстоўваліся ахоўныя сеткі, плёнка і пенапалістырол для герметызацыі вокнаў. Высветлілася, што гэтыя матэрыялы не адпавядалі ўстаноўленым пажарным нормам, таму маглі спрыяць такому хуткаму распаўсюджванню агню.