Top.Mail.Ru
121

Колькасць загінулых з-за снежнай буры ў ЗША вырасла да 51

Сама меней 51 чалавек загінуў у выніку моцных снегападаў, якія абрынуліся на Злучаныя Штаты. Пра гэта паведамляе БелТА.


Па інфармацыі выдання USA Today, узрост ахвяр непагадзі вар’іруецца ад 17 да 96 гадоў. Паведамленні аб загінулых зафіксаваны ў штатах Канзас, Арканзас, Кентукі, Мічыган, Агая, Паўднёвая Караліна, Нью-Джэрсі, Масачусетс, Місісіпі, Пенсільванія, Тэхас, Луізіяна, Тэнэсі і Нью-Ёрк.

Sky News са спасылкай на экспертаў паведамляе, што папярэдняя ацэнка агульнай шкоды і эканамічных страт ад гэтага зімовага шторму ў ЗША — $ 105-115 млрд.

Непагадзь закранула больш за 200 млн жыхароў краіны, месцамі выпала больш за 50 см снегу. Без электрычнасці ўсё яшчэ застаюцца 500 тыс. спажыўцоў. З-за снежнай буры з мінулых выхадных у краіне былі адменены тысячы авіярэйсаў.

Па даных Нацыянальнай метэаралагічнай службы ЗША, на краіну насоўваецца новы паток арктычнага паветра, і ў гэтыя выхадныя ва ўсходніх штатах узрастае верагоднасць яшчэ адной моцнай зімовай буры.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю