Top.Mail.Ru
154

Колькасць пацярпелых у выніку аварыі на чыгуначных пуцях пад Барселонай узрасла да 37 чалавек

У Каталоніі колькасць пацярпелых у выніку сходу з рэек прыгараднага цягніка павялічылася да 37 чалавек, паведамляе БелТА.



«У выніку сходу з рэек і крушэння прыгараднага цягніка недалёка ад Барселоны загінуў машыніст, прынамсі 37 чалавек атрымалі раненні», — гаворыцца ў матэрыяле. З 37 пацярпелых пяць чалавек атрымалі сур’ёзныя траўмы, яшчэ шэсць — менш цяжкія, а 26 — лёгкія. Службы экстраннай дапамогі паведамілі, што частка параненых была эвакуяваная ў размешчаныя непадалёк мясцовыя бальніцы.


Пажарная служба паведаміла, што да месца здарэння былі накіраваныя 35 брыгад і адзін пасажыр, заблакаваны ў цягніку, быў выратаваны. Пазней прадстаўнікі службы заявілі, што ўнутры цягніка нікога не засталося і выратавальныя брыгады абследуюць тэрыторыю ў раёне здарэння, каб выключыць наяўнасць іншых пацярпелых.

Паводле звестак мясцовых улад, увечары 20 студзеня прыгарадны цягнік сутыкнуўся з падпорнай сцяной, якая абвалілася на чыгуначныя пуці прыкладна за 35 км на захад ад Барселоны. Крушэнне адбылося на фоне моцных штармоў, якія абрынуліся на паўночны ўсход Іспаніі.

20 студзеня на прыгарадных чыгуначных пуцях на паўночны ўсход ад Барселоны таксама сышоў з рэек яшчэ адзін цягнік. «У вось урэзаўся камень, выкінуты штормам», — гаворыцца ў заяве кампаніі-аператара чыгуначнай сеткі Adif. Аб пацярпелых не паведамляецца, рух цягнікоў быў прыпынены.

Раней, 18 студзеня, адбылася найбуйнейшая чыгуначная катастрофа ў Іспаніі за больш чым дзесяцігоддзе. Хуткасны цягнік прыватнага аператара Iryo, які рухаўся з Малагі ў Мадрыд і перавозіў 317 пасажыраў, сышоў з рэек і выехаў на суседні пуць, дзе сутыкнуўся з цягніком нацыянальнага аператара Renfe, які накіроўваўся з Мадрыда ва Уэльву. У выніку 42 чалавекі загінулі і больш за 150 пацярпелі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю