Top.Mail.Ru
246

Колькасць няшчасных выпадкаў са смяротным і цяжкім зыходам у арганізацыях АПК скарачаецца

Такія звесткі прадставіла Федэрацыя прафсаюзаў на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. Адны з ключавых тэм абмеркавання — прафілактыка вытворчага траўматызму, выкананне заканадаўства аб рабоце ў АПК.


Як было адзначана падчас пасяджэння, на захаванне здароўя работнікаў уплывае мноства фактараў — ад выканання правілаў аховы працы да захавання рабочага графіка. Гэтым пытанням прафсаюзы традыцыйна ўдзяляюць асаблівую ўвагу. Для выяўлення праблемных момантаў на пастаяннай аснове праводзіцца маніторынг выканання працоўнага заканадаўства і правіл аховы працы. Вынікі паказваюць: сярод актуальных пытанняў — захаванне рэжыму працы і адпачынку, а таксама аплата перапрацовак. Толькі ў 2 квартале прафсаюзы выдалі 161 рэкамендацыю на ўстараненне парушэнняў, звязаных з аплатай звышурочных і работы ў выхадныя дні, 35 — за начныя змены, 42 — за занятасць у шкодных умовах. Наймальнікі аператыўна ліквідуюць выяўленыя прафсаюзамі недахопы.

Аказваецца прафсаюзамі і садзейнічанне наймальнікам у стварэнні камфортных і бяспечных умоў. Напрыклад, пад асаблівай увагай — стан здароўя работнікаў. Пытанне актуальнае: штогод фіксуюцца не адзінкавыя выпадкі смерці на працоўных месцах з-за стану здароўя. У сувязі з гэтым прафсаюзамі паўсюдна аказваецца дапамога арганізацыям АПК у закупцы сучасных аптэчак і танометраў для своечасовага кантролю і аказання неабходнай першаснай дапамогі. Сумесна з арганізацыямі аховы здароўя ў шэрагу рэгіёнаў уведзена практыка ацэнкі медыкамі самаадчування механізатараў непасрэдна ў палях падчас абедзенных перапынкаў. І, як паказвае практыка, такія падыходы даюць свой вынік.

Станоўчая дынаміка адзначаецца і ў пытанні вытворчага траўматызму: па выніках 8 месяцаў колькасць няшчасных выпадкаў са смяротным і цяжкім зыходам у арганізацыях АПК скарацілася. Гэта вынік работы ўсіх бакоў сацыяльнага партнёрства. 

Алена КРАВЕЦ

Чытайце таксама: Прафсаюзны марафон добрых спраў ахопіць усе рэгіёны краіны

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю